У Беларусі, у адрозненне нават ад суседніх краін, жывёлы законам прыроўненыя да маёмасці. Калі маёмасць псуецца або робіцца непатрэбнай, яе выкідаюць. Толькі нямногія экасвядомыя людзі спрабуюць адрамантаваць або перадаюць у другое карыстанне тым, хто мае патрэбу. З жывёламі часта адбываецца гэтаксама — іх выкідаюць, або яны трапляюць у бяду і не могуць дапамагчы сабе самі. У гродзенскай зоаабарончай арганізацыі «Адданае сэрца» перакананыя, што жывёлы — не рэчы. Hrodna.life вырашыў дапамагчы знайсці для іх ашчадныя «другія рукі». Можа быць, вы даўно хацелі завесці пяшчотную котку ці разумнага сабаку? Тады выбірайце.

Рэкс

Сябры, якіх абіраюць. Кот, котка ці два сабакі

Малады сабака, 3,2 гады. Па характары Рэкс вельмі актыўны, чым выклікае прыхільнасць, але, у той жа час інтэлігентны і трохі сарамлівы. Варта толькі наладзіць з ім кантакт, і ён стане лепшым сябрам. Вельмі любіць пяшчоту і чалавечую ўвагу, выдатна ладзіць з іншымі жывёламі і папросту можа стаць другой сабакам у сям'і. А калі вы любіце актыўны адпачынак і працяглыя прагулкі - гэта проста ідэальная сабака! Кастраваны, апрацаваны ад паразітаў і прышчэплены (ёсць пашпарт). Рост вышэй за сярэдні.

8044 5 836 288 (Ніка)

Сільва

Сябры, якіх абіраюць. Кот, котка ці два сабакі

Гэта сабака не для аховы, а для душы. Ходзіць хвосцікам, зазірае ў вочы і размаўляе з табой на сваім сабачай мове. Сярэдняга памеру, узрост каля 1,3 года. У кватэры трывае, на шпацыры паводзіцца паслухмяна. Выдатна ладзіць як з сабакамі, так і з катамі. Прышчэпленая, стэрылізаваная. Для людзей, у якіх сабака будзе сябрам і часткай сям'і.

8029 8 842 276 (Ірына)

Кефірка

Сябры, якіх абіраюць. Кот, котка ці два сабакі

Котцы 1 год, стэрылізаваная, метыс ангоры, чыста белая, гладка-жосткапоўсцевая зараз стрыжаная. Прывучаная да кіпцяточкі, латка, здоровая і кантактная. Толькі для ўтрымання ў кватэры.

80 297 816 225, +375 29 7 880 870

Федзя

Сябры, якіх абіраюць. Кот, котка ці два сабакі

Федзю і яшчэ аднаго ката збіла машына, але добрыя людзі заўважылі іх і спынілі паток машын. Другі кот загінуў адразу, а Федзя атрымаў траўму галавы, і хадзіў коламі, пакуль не страціў прытомнасць. Яго атрымалася выратаваць і вылекаваць, зараз з ім усё добра. Ён сарамлівы і вельмі ласкавы малы, не старэйшы за 1,5 гады, і ён чакае сваю сям’ю.

+375 292 883 964 (Алеся)