24 ліпеня ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі “Нёман” у Наваполацку саступіў “Нафтану” – 1:2. Гродзенцы другі год запар сканчаюць выступ у розыгрышы на самым старце.
Падапечныя Кавалевіча першымі адкрылі лік у матчы, на 8-й хвіліне Забелін адзначыўся дакладным ударам. Гаспадары здолелі адыграцца толькі на 90-й хвіліне, калі Тамела рэалізаваў пенальці. А ў дадатковы час дакладны ўдар Красія прынёс “Нафтану” перамогу, тым самым дапамог сваёй камандзе займець пуцёўку ў наступны раўнд Кубка.
“Нафтан” – “Нёман” – 2:1
Падапечныя Ігара Кавалевіча другі год запар вылятаюць на самым старце Кубка – на стадыі 1/16. А выбіваюць гродзенцаў супернікі з Першай лігі. У мінулым годзе “Нёман” прайграў “Белшыне” 1:3.