24 ліпеня каля 13:20 у Зарыцы адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі кіроўца і 12-гадовы пасажыр матацыкла. Яны атрымалі цяжкія траўмы.
Як стала вядома Hrodna.life, 22-гадоваму кіроўцу матацыкла аднялі нагу, а ў пасажыра сур’ёзная траўма пазваночніка.
Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС, у аварыю трапілі легкавы аўтамабіль Dacia і матацыкл Honda. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына 1955 года нараджэння, рухаючыся на аўтамабілі, здзяйсняла левы паварот і дапусціла сутыкненне з матацыклам, які рухаўся ў сустрэчным напрамку прама.
Абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца.