На Усебеларускай моладзевай будоўлі ў Астраўцы 23 ліпеня пройдзе конкурс «Містэр УМБ», піша belta.by.
«Конкурс «Містэр УМБ" — навацыя гэтага года, у ім удзельнічаюць каля 200 байцоў, якія працуюць на Усебеларускай моладзевай будоўлі ў Астраўцы. Ужо прайшлі адборачныя туры. Першы — самапрэзентацыя, другі - тэставанне на веданне гісторыі і культуры студатрадаўскага руху. У выніку ў фінал, запланаваны на 23 ліпеня, выйшлі 10 чалавек. На творчым конкурсе хлопцы паўстануць у розных вобразах, да прыкладу, паэта Сяргея Ясеніна, студатрадаўцаў 70-х, рэпера «, — распавяла камандзірка Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Надзея Шахоўская.
Акрамя таго, фіналісты паспаборнічаюць у кулінарным конкурсе — будуць гатаваць дранікі. Пераможцаў чакае каштоўны прыз.
«Мэта праекта — паказаць, што на Усебеларускай моладзевай будоўлі працуюць сапраўдныя мужчыны, творчыя асобы, якія ўмеюць не толькі працаваць сваімі рукамі, але і думаць крэатыўна», — адзначыла Надзея Шахоўская.
Яна дадала, што ў бліжэйшы час на УМБ будуць падведзены вынікі конкурсу плакатаў «Тэхніка бяспекі - вышэй за ўсё!», а 27−28 ліпеня ў Астраўцы пройдзе конкурс сродкаў індывідуальнай абароны і касак, а таксама цалінных лагераў. Усе праекты арганізаваны ў вольны ад працы час.
Усяго на Усебеларускай моладзевай будоўлі - 2019 у Астраўцы зараз працуюць 212 чалавек з беларускіх і расійскіх студатрадаў. Яны ўвайшлі ў склад зводнага студэнцкага будаўнічага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза, маршала Крылова. Падбор работнікаў на Усебеларускую моладзевую будоўлю праходзіў на конкурснай аснове. Працоўны семестр для атрада працягнецца сёлета да 25 жніўня.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…