Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2019 года пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 19 ліпеня 2019 г. № 37, паведамляе pravo.by.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва вызначаны ў памеры Br290,91 (з 1 траўня па 31 ліпеня 2019 г. – Br224,02).
Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ:
- працаздольнае насельніцтва – Br257,05 (раней – Br249,98);
- пенсіянеры – Br176,75 (раней – Br171,3);
- студэнты – Br223,93 (раней – Br216,97);
- дзеці ва ўзросце да трох гадоў – Br 147,18 (раней – Br 143,09);
- дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў – Br203,38 (раней – Br197,42);
- дзеці ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў – Br250,19 (раней – Br242,90).
Прапарцыйна росту БПМ зменяцца і памеры:
- мінімальных працоўных пенсій;
- сацыяльных пенсій;
- даплат пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і больш, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне;
- надбавак да пенсій і павышэнняў пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў;
- дапамог па догляду за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
- дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.


