У Навагрудку запусцілі новы турыстычны маршрут па месцах Адама Міцкевіча

Ён уключае адразу пяць аб’ектаў раёна, звязаных з імем паэта эпохі рамантызму: акрамя самога Навагрудка, касцёл, у якім хрысцілі маленькага Адама, а таксама месцы, якія апісваў класік у сваіх творах, і дзе Міцкевіч тварыў, піша grodnonews.by са спасылкай па tvr.by.

Капліца маёнтка Чамброў - архітэктурны аб’ект, аднаўленне якога стала міжнароднай справай. Тут адсутнічаў дах і аб першапачатковым выглядзе можна было толькі здагадвацца. Архіўныя матэрыялы і працы фатографа Яна Булгак, ураджэнца гэтых месцаў, дапамаглі стварыць праект з гістарычнай дакладнасцю.

Статуя Хрыста была знойдзена каля капліцы ў жудасным стане. Сакральная скульптура захавалася толькі напалову. Майстар з Ліды аднавіў фігуру 500-кілаграмовага Ісуса. Яе ўсталявалі на гранітную падлогу.

Завершаны першы этап аднаўленчых работ. Неўзабаве пачнуць другі. Ён уключае добраўпарадкаванне тэрыторыі. Адкрыць і асвяціць капліцу плануюць у кастрычніку. Але ўжо цяпер аб’ект уключаны ў турыстычны маршрут «Шляхамі Адама Міцкевіча». Маёнтак, якому належаў культавы помнік, побач.

Сёння ад сядзібы Чамброў засталася толькі ліпавая алея, але ёсць ідэя па яе рэстаўрацыі, бо тут пазнаёміліся бацькі Адама Міцкевіча, а ўладальніца сядзібы Анэля Вузлоўская стала хроснай маці паэта. І менавіта Чамброў з’яўляецца правобразам сядзібы ў паэме «Пан Тадэвуш».

Міцкевіч часта наведваў маёнтак, лічыў яго другім домам. І калі пытанне аднаўлення сядзібнага дома толькі вырашаецца, то даследчыя матэрыялы адносна капліцы, дзе маліліся ўладальнікі Чамброва, рыхтуюцца да падачы ў Міністэрства культуры, каб надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025