3 жніўня ў Гродне пройдзе SMM інтэнсіў. Арганізатарам інтэнсіву з’яўляецца digital-агенцтва Ragoo Creative — арганізатары маштабнай канферэнцыі па прасоўванні ў сацыяльных сетках Social Media Minsk.
SMM інтэнсіў - гэта 5 гадзін карыснага кантэнту «без вады», пасля якіх вы зможаце ператвараць аўдыторыю з сацсетак у кліентаў.
Праграма інтэнсіву насычаная: сваім вопытам падзеліцца Ян Сташкевіч і Філіп Праўдзюкоў.
Ян — сузаснавальнік Ragoo Creative — агенцтва № 1 па рэйтынгу Байнэта, экс-кіраўнік аддзела маркетынгу ў «Трансфарматар», арганізатар найбуйнейшай канферэнцыі па SMM ў Мінску і маркетолаг з шасцігадовым стажам. Сярод кліентаў Яна такія брэнды як Nissan, Tayota, Беллакт, Exponenta, Газпрамнафта.
Філіп адкруціў >146 000 $ у таргетаванай рэкламе на праектах кліентаў за 4 гады і зрабіў >32 000 заявак у нішы адукацыі, канцэртаў, фітнесу, танцаў, касметыкі, адзення і інш. раслуг. Прасоваў канцэрты лэйбла Black Star і мерапрыемствы, дзе выступалі Ірына Хакамада і Дзмітрый Партнягін. Навучыў >за 1100 чалавек таргетаванай рэкламе. Выкладаў у Rocket Academy і IT Акадэміі Крок.
Ключавымі тэмамі інтэнсіву стануць трэнды маркетынгу 2019−2020, стварэнне якаснага рэкламнага кантэнту, максімальна эфектыўны продаж праз сацыяльныя сеткі ў беларускіх рэаліях. Вы даведаецеся ўсё пра рэкламу ў сацсетках і асабісты брэнд.
Для квіткоў катэгорыі «VIP» прадугледжаны шэраг бонусаў: прэзентацыі спікераў, закрыты чат удзельнікаў, відэазапісы канферэнцыі «Minsk Marketing Forum», відэазапіс канферэнцыі Social Media Minsk, асабісты разбор і кансультацыя спікераў інтэнсіву па вашым праекце.
Каштоўнасць інтэнсіву у крутым нэтворкінгу: тут збяруцца SMM-адмыслоўцы твайго горада, уладальнікі бізнесу, журналісты, блогеры. Знаёмцеся з карыснымі людзьмі, партнёрцеся, развівайцеся — усё гэта будзе 3 жніўня з 11 да 16 гадзін. Месца пакуль невядома.
Падрабязную інфармацыю пра канферэнцыю і спікерах можна даведацца на сайце альбо патэлефанаваўшы па тэлефоне +375 (25) 785−45−13.