Гродзенскія гангстары зноў выходзяць на вуліцы. Пасля доўгага маўчання і двух серый Grodno Theft Auto, выпушчаных пад канец 2018 года, хлопцы знялі адразу два новых эпізоды з шалёнымі перастрэлкамі, пагонямі і спецэфектамі ў духу GTA: San Andreas ў дэкарацыях Альшанджалес Сіці, піша Onliner.by.

Як распавядаюць хлопцы, новыя эпізоды прымеркаваны да 10-га юбілейнага штогадовага аўтамабільнага фестывалю SUNDAY. На гэтым фестывалі можна будзе ужывую ўбачыць аўтамабілі і галоўных герояў усіх выпускаў Grodno Theft Auto, пагутарыць з імі і зрабіць фота.