У Гродне гэтым летам адкрыюцца тры крамы “Дабраном”. Глядзіце, дзе іх шукаць, піша primepress.by.

23 ліпеня адкрыецца крама «Дабраном» фармату «каля дома» ў Гродне па адрасе: вул. Таўлая, 30. Агульная плошча магазіна – 114,6 кв м, гандлёвая плошча – 64,5 кв м.

На канец ліпеня – пачатак жніўня кампанія запланавала адкрыццё яшчэ адной крамы фармату «каля дома». Яна размесціцца па адрасе: вул. Паўднёвая, 7а. Агульная плошча магазіна – 200 кв м, гандлёвая плошча – 97 кв м.

Прадстаўнік кампаніі таксама паведаміў, што 16 жніўня ў Гродне па адрасе: вул. Суворава, 123 адкрыецца супермаркет «Дабраном». Гандлёвая плошча гэтай крамы – 520,7 кв м, агульная плошча – 908,2 кв м.

ЗАТ «Доброном» заснавана ў 2009 годзе, асноўны напрамак дзейнасці – гандаль у невялікіх крамах крокавай даступнасці.  Сетка прадстаўлена дыскаўнтэрамі «Капеечка» і крамамі «Доброном» і аб’ядноўвае больш за 300 крам.