На паседжанні рабочай групы па выбары канцэпцыі турыстычнага брэнда Гродна разгледзелі праекты, якія прайшлі ў трэці этап гарадскога конкурсу, піша grodnonews.by.

16 красавіка гэтага году Гродзенскі гарвыканкам аб’явіў адкрыты гарадскі конкурс па стварэнні канцэпцыі турыстычнага брэнда горада. Было пададзена 20 заявак. Грамадскае галасаванне праводзілася на сайце тэлеканала «Гродна Плюс». Па яго выніках у трэці тур адабралі 10 лепшых праектаў, якія разгледзела працоўная група.

Аўтары канцэпцый распавялі, што паслужыла асновай для іх распрацовак, які сусветны вопыт яны вывучалі, перш чым узяцца за накіды ўласных эскізаў. Характэрна, што ў конкурсе ўдзельнічалі маладыя мастакі і дызайнеры і з іншых гарадоў.

Вось як размеркаваліся месцы сярод удзельнікаў трэцяга этапу гарадскога конкурсу. Фаварытамі з найбольшай колькасцю балаў сталі праекты Мечыслава Супрона, Дзмітрыя Жаўнова, ТАА «Дызайн Студыя», Аляксандра Сіманава, Івана Клімко з ТАА «ГродноИн». Да свята горада ў верасні выберуць турыстычны брэнд Гродна.

Снимок.JPG2.JPG3.JPG