Траціна легкавых аўто перасеклі мяжу праз пункт пропуску «Брузгі», а на літоўскім напрамку па «легкавым» вырас транспартны паток. Больш за 1,5 млн легкавых транспартных сродкаў перасяклі мяжу праз пункты пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні за 6 месяцаў гэтага года, што на 8% больш, чым у мінулым годзе, паведамляе grt.customs.gov.by.
Самы папулярны ў вадзіцеляў гэтай катэгорыі аўтамабіляў нягледзячы на маштабныя работы ў перыяд рэканструкцыі - пункт пропуску «Брузгі» — тут праехала больш за 420 тыс. легкавых аўто, а гэта амаль 30% ад агульнай колькасці. Практычна пароўну размеркавалася нагрузка паміж трыма пастамі «Бераставіца», «Беняконі» і «Каменны Лог» — больш чым па 14% на кожны.
Разам з тым, на беларуска-літоўскім напрамку можна адзначыць істотны рост легкавых транспартных сродкаў, якія прайшлі праз пункты пропуску «Прывалка», «Лоша» — у гэтым годзе ён склаў ужо каля 30%. У пунктах пропуску «Беняконі» і «Катлоўка» нагрузка па «легкавым» ўзрасла на 23% і 17% адпаведна.