На месцы дзіцячага кафэ «Какоша» адкрыўся кафэ-бар «Lemon». Раней у гэтым памяшканні знаходзіліся «Калабкі», яшчэ раней — бар «Віленскі».
Пакуль кафэ працуе ў тэставым рэжыме. Афіцыйнае адкрыццё запланавана на канец месяца. Як нам распавялі на месцы, «ўстанова пасталела. Кафэ было дзіцячым, а зараз стане больш дарослым». Пры гэтым захаваўся дзіцячы куток.
Кафэ абяцае радаваць свежай выпечкай. Рэжым працы: з 11:00 да 23:00. Па пятніцах і суботах плануюць падоўжыць рэжым працы да гадзіны або двух гадзін ночы.