Глядзіце праграму Дня вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Гродна=Памяць=Героі!», піша grodnonews.by.
16 ліпеня
Парк Жылібера
10.00 – 10.30 – мітынг, прысвечаны Дню вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
16.00 – 18.00 – дэманстрацыя дакументальнага фільма “75 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь. Вызваленне горада Гродна” (сцэна летняга амфітэатра).
16.00 – 18.00 – «Песню возьмите с собой!», рэтра-эпізод (пляцоўка ля вялікага фантана):
– канцэрт духавога аркестра «Гарадзенскi трубы»;
– канцэртная праграма мужчынскага ансамбля “Память”;
– песні 40-70-х для гасцей свята ў суправаджэнні баяніста;
– караоке з гасцямі свята і артыстамі.
Інтэрактыўныя пляцоўкі па перыметры парку (гульнявыя пакоі, спартыўная пляцоўка, атракцыёны, святочны гандаль).
Кінатэатр «Чырвоная зорка»
11.00 – 11.30 – прэм’ера дакументальнага фільма “75 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь. Вызваленне горада Гродна” (ТВРК «Гродна плюс»).
Назіральная пляцоўка, вул. Дарвіна
18.00 – 19.00 – праект «Ратонда-Арт» «Каханаму гораду прысвячаецца», святочная праграма.
Вул. Савецкая, 15
19.00 – 20.00 – праект «Канцэрт на балконе» «Табе, любімы горад!», выступ артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі.
Плошча Леніна
18.00 – 21.00 – “Гродна=Памяць=Героі!”, святочны канцэрт.
У праграме:
– «Победа во имя любви», музыкальны тэатр «Рада»;
– «Песня о Гродно», народная эстрадная студыя «Миллениум»;
– «75 мирных лет!», канцэрт артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі;
– МС-фэст з праграмай «Гродно-Космос!»;
– «С праздником!», кавер-бэнд «Бруклин», школа танца «Адепт», кавер-бэнд «Фиш-десерт».


