Нягледзячы на пастаянны маніторынг, работнікі гандлю дазваляюць сабе «грашыць», выкладваючы на прылаўкі прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці, паведамляе rgazeta.by.
Напрыклад, у чэрвені такія факты былі выяўлены ў трох крамах Гродзенскага філіяла аблпа — у аграгарадках Рацічы, Гожа і Падлабенне. Рэкардсменам з’яўляецца крама ў Гожы, дзе спецыялісты санітарнай службы выяўляюць пратэрмінаваныя прадукты практычна пры кожным наведванні. Па адным факце зафіксавана ў сакавіку, маі і два — у чэрвені, паведаміла загадчыца аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Хартановіч. Акрамя таго, тут жа ўстаноўлены факт абароту харчовай прадукцыі без маркіроўкі. Такое ж парушэнне было і ў кафэ ТАА «Фул Хоум» у вёсцы Брузгі.
Усяго ў чэрвені спецыялісты правялі наглядныя мерапрыемствы на 21 аб’екце гандлю і грамадскага харчавання, размешчаных на тэрыторыі Гродзенскага раёна. Парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў выяўлены ў большасці аб’ектаў. У спісе парушэнняў - невыкананне тэмпературнага рэжыму пры рэалізацыі прадуктаў, неналежнае ўтрыманне халадзільнага абсталявання і інш. У цэлым забаронена рэалізацыя 12, 5 кг прадукцыі.
За неаднаразовую рэалізацыю харчовай прадукцыі з мінулым тэрмінам прыдатнасці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута Гродзенскае аблспажыўтаварыства.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…