Фота: beloi.by
Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае маладых людзей ад 18-ці да 35-ці гадоў (у тым ліку і тых, у каго ёсць розныя фізічныя абмежаванні) правесці 10 самых актыўных, вясёлых, займальных і пазнавальных дзён у летнім інтэграцыйным намётавым лагеры-семінары «Круглае возера-2019». Мэтай лагера з’яўляецца актывізацыя і інтэграцыя моладзі.
Падчас адукацыйнай праграмы лагера-семінара удзельнікі пагавораць аб бар’ерах, якія абцяжарваюць узаемадзеянне маладых людзей з інваліднасцю і без яе, правераць на сабе, як працуе нефармальная адукацыя, раскрыюць сакрэты каманднай працы, высветляць, чым вобраз чалавека адрозніваецца ад яго іміджу і як вобраз уплывае на якасць жыцця. Пагавораць пра тое, хто мае патрэбу ў дапамозе і хто павінен ці можа яе аказваць. Разбяруцца, навошта і каму трэба быць актыўным для стварэння інклюзіўнага грамадства. У адукацыйнай праграме лагера: групавыя навучальныя заняткі, дыскусіі, ролевыя гульні, сімуляцыі, форум-тэатр і многае іншае.
Лагер «Круглае возера» пройдзе з 3 па 13 жніўня 2019 года, на беразе возера ў адным з маляўнічых месцаў Беларусі. Дастаўку удзельнікаў з Мінска да месца правядзення мерапрыемства, а таксама харчаванне і пражыванне забяспечваюць арганізатары лагеры.
Жадаючым прыняць удзел у намётавым лагеры-семінары «Круглае возера-2019» неабходна азнаёміцца з правіламі ўдзелу і запоўніць анлайн анкету-заяўку не пазней за 19 ЛІПЕНЯ 2019 года.
Знайсці падрабязную інфармацыя пра лагер-семінар, а так жа азнаёміцца з правіламі ўдзелу можна тут.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…