14 ліпеня ў сувязі з правядзеннем IX Міжнароднага марафону дружбы “Гродна – Друскінінкай” кароткачасова і паэтапна будзе абмежаваны рух па вуліцах Горкага і Грандзічскай, паведамляе ДАІ аблвыканкама. Старт удзельнікам будзе дадзены ад ГУ ЦСК “Нёман” у 8.00. Планаваны час выхаду калоны спартсменаў за рысу горада, каля 30 хвілін, піша grodnonews.by.

Далей, хутчэй за ўсё, калона разаб’ецца на асобныя групы і пад суправаджэннем аўтамабіляў ДАІ пройдзе да міжнароднага пункта пропуску “Прывалка”.

Аўтааматараў просяць улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак.