10 ліпеня 1994 года прайшоў другі тур першых у гісторыі Беларусі выбараў прэзідэнта. Перамог у другім туры Аляксандр Лукашэнка: ён набраў 80,1% галасоў. Ягоны апанент Вячаслаў Кебіч — 14,1%.
Па выніках першага туру найменшую падтрымку Аляксандр Лукашэнка атрымаў у Гродзенскай вобласці - 36,3%. У Магілёўскай ужо ў першым туры Лукашэнка атрымаў падтрымку 63% выбаршчыкаў.Найменшую падтрымку ў другім туры Лукашэнка таксама атрымаў у адным з раёнаў Гродзенскай вобласці. У Астравецкім раёне Лукашэнка набраў толькі 15% галасоў.
На электаральных картах добра бачна, якія кандыдаты, звязаныя з Гродзеншчынай, атрымалі ў вобласці заўважную падтрымку ў першым туры.