З сённяшняга дня падтрымка беларускай мовы даступна для Viber на ўсіх платформах. Цяпер карыстальнікі аднаго з найпапулярнейшых мэсэнджараў Viber могуць выкарыстоўваць поўнафункцыянальную беларускую версію, піша grodnonews.by.

изображение_viber_2019-07-09_13-14-25.jpg

Тэставы рэжым быў запушчаны ў канцы чэрвеня і карыстальнікі з натхненнем падтрымалі ідэю. Паралельна з апгрэйдам праграмы прайшоў конкурс ілюстратараў «Viber па-беларуску». Пераможцам стала серыя стыкерпакаў - «Лесавічок», якія бясплатна можна загрузіць у краме стыкераў, распавядаюць у афіцыйнай групе Viber Беларусь.

изображение_viber_2019-07-09_13-14-27.jpg

Дарэчы, сураспрацоўшчыкамі папулярнага мэсэнджара з’яўляюцца нашы землякі, а офісы тэхнічнай распрацоўкі і падтрымкі карыстальнікаў знаходзіцца ў Мінску і Брэсце. Viber таксама з’яўляецца рэзідэнтам Беларускага парка высокіх тэхналогій.

изображение_viber_2019-07-09_13-14-26.jpg

Як зрабіць мэсэнджар беларускамоўным:

— выбраць «Налады» — «Агульнае» — «Мова» — «Беларуская».