Падрабязнасці крымінальнай справы «Перспектыве» распавёў старшы памочнік пракурора Гродзенскага раёна Артур Валентукевіч. Мужчына, 1980 года нараджэння, прыйшоў дадому ў стане алкагольнага ап’янення. Яму не спадабалася, што ў двары ляжыць дыван, які маці абяцала прыбраць, але так гэтага і не зрабіла. На гэтым фоне паміж імі разгарэўся канфлікт. У парыве злосці сын схапіў лаўку і пачаў наносіць ўдары сваёй 60-гадовай маці, якая адпачывала ў гэты час на ложку. Біў па розных частках цела.
Як паказала экспертыза, усяго мужчына нанёс маці 11 удараў, 6 прыйшліся ў вобласць галавы. Пасля гэтага ён сышоў. Пазней у судзе сказаў, што думаў, нібыта маці была жывая. Вярнуўся дадому праз пару дзён, жанчына не падавала прыкмет жыцця. Ён пайшоў да суседа і паведаміў пра здарэнне. Той патэлефанаваў у міліцыю. Дарэчы, мужчына, які раней не быў судзімы, але вёў асацыяльны лад жыцця, па месцы працы характарызаваўся адмоўна, не хацеў працаваць, п’янстваваў.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу. Абвінавачаны не стаў яго абскарджваць.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…