Горадзенскага актывіста Мечыслава Супрона асудзілі на 127,5 рублёў штрафу (5 базавых велічынь). Раней ён павесіў на старым мосьце ў Горадні плякат «Нёман атручаны лідзкай ЖКГ», піша s**boda.org.
Справу разглядалі ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 10 ліпеня.
Пра забруджваньне ракі Дзітвы і Нёмана грамадзкія актывісты пачалі казаць пасьля масавага мору рыбы пад Лідай. Да таго ж малы сын Супрона захварэў пасьля купаньня ў Нёмане ў гэты час. Актывісты знайшлі каналізацыйную трубу, адкуль ішла брудная сьмярдзючая вада зь пенай з ачышчальных збудаваньняў лідзкай ЖКГ.
Праз тыдзень ад пачатку зьліваў забруджваньне Дзітвы праз ЖКГ пацьвердзілі пробы, узятыя камітэтам аховы прыроды.
За ранейшую акцыю аб атручэньні Дзітвы актывістаў зь Бярозаўкі Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса аштрафавалі на 255 рублёў кожнага.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…