14 ліпеня з 9.30 да 13.00 праз пункт пропуску «Прывалка» ( «Райдгарс») пройдзе IX Міжнародны марафон Дружбы “Гродна-Друскінінкай (Літоўская Рэспубліка)”, у сувязі з чым рух транспарту часткова абмяжуюць.
Удзельнікі спаборніцтваў пройдуць мытны і памежны кантроль на стадыёне спартыўнага комплексу «Нёман», каб потым безупынна перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.
Першага марафонца, бегавы маршрут якога ў ліку астатніх удзельнікаў пройдзе па трасе Р-42, чакаюць у пункце пропуску каля 10.00. Час фінішу ў літоўскім горадзе Друскінінкай пазначаны а 14.00.
На сённяшні дзень ужо зарэгістравана 170 удзельнікаў з 17 краін.


