Пачынаецца рэканструкцыя часткі надмагільных помнікаў на гарадскіх могілках па вуліцы Антонава. Работы па аднаўленні праводзяцца з мэтай далейшага іх уключэння ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. На дадзены момант у ім знаходзіцца толькі 10 пахаванняў з Гродзенскага Некропаля.
Усяго пахаванняў, якія маюць гістарычную і культурную вагу на тэрыторыі могілак у цэнтры горада каля тысячы, паведаміў tvgrodno.by. Сярод іх магіла маці Максіма Багдановіча, Марыі Багдановіч, Элізы Ажэшка, Івана і Любові Мураўёвых. Ужо вядомыя наступныя пяць магіл, якія будуць унесены ў спіс аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Алена Клімовіч, начальніца ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама расказала, што ёсць планы знайсці куратараў для асобных пахаванняў.
Таксама разглядаецца варыянт унясення ў спіс культурных каштоўнасцяў драўляных дамоў № 7 і 9 па вуліцы Міцкевіча ў Новым свеце. Раней дамы ўжо выстаўлялі на аўкцыён нерухомасці з умовай іх зносу.