У 14-м туры чэмпіянату Беларусі «Нёман» у Мінску выявіўся мацнейшым за «Энергетык-БДУ» — 2:4. Для каманды Ігара Кавалевіча гэта стала другая перамога запар пасля працяглай серыі паражэнняў.

Яшчэ ў першым тайме гродзенцы забілі суперніку чатыры мячы. Дублем адзначыўся Расадкін, таксама галы на свой рахунак запісалі Яблонскі і Лягчылін.

У другім тайме «Нёман» зменшыў абароты. Гаспадары здолелі адыграць два мячы, але на большае іх не хапіла. Такім чынам гродзенцы атрымоўваюць другую перамогу запар, у якой вызначаюцца выніковасцю.

«Энергетыка-БДУ» — «Нёман» 2:4.

Пасля перамогі над «Энергетыкам-БДУ» гродзенцы так і засталіся на 8-м радку ў турнірнай табліцы, маюць у актыве 19 ачкоў. Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 13 ліпеня і будзе прымаць «Слуцк».