У Альфа-Банка ёсць сваё медыя, а ў ім — самыя розныя артыкулы, далёка не заўсёды на тэму грошай. Зараз рэдакцыя Альфа-Now выпускае серыю «смачных» гайдаў па гарадах Беларусі. Аўтарка і мастачка Лена Чурсінава падрыхтавала агляд, у якім параўнала гродзенскія славутасці з ежай.
Аўтарка піша:
Гэтаму рэцэпту 891 год, ён адзін з самых старажытных у Беларусі. І я вас запэўніваю, кожны можа яго пакаштаваць. Ніякіх складанасцяў у падрыхтоўцы гэтага смачнага горада няма, тут галоўнае выконваць усе асноўныя правілы. Бярэм трохі польскіх каралёў, змешваем з літоўскімі князямі, дадаем трошкі ўнікальных архітэктурных ансамбляў, не забываем пакласці адзін з галоўных інгрэдыентаў - старадаўнія замкі, усё запраўляем цудоўнымі цэрквамі і прыгожымі касцёламі… І, вядома, апраўляем страву ракой Нёман. Вуаля, смачны горад-казка.
Далей яна параўноўвае асобныя знакавыя месцы горада з рознымі стравамі.