Абяцаныя ўлёткі, якія павінны былі скідаць з самалёта 3 ліпеня, так і не былі заўважаныя на вуліцах Гродна. Гарадскія ўлады адмовіліся ад сваёй задумкі?

Чытачы Hrodna.life пыталіся, хто будзе прыбіраць рассыпаныя ўлёткі, калі гэта будуць яны, і ці не пашкодзіць такая акцыя стану навакольнага асяроддзя ў горадзе.

Яшчэ 2 ліпеня ў гарвыканкаме паведамлялі, што пралёт самалёта над Гродне ў Дзень Незалежнасці адбудзецца. Спачатку з яго хацелі скінуць улёткі з віншаваннем, потым прапаноўваліся і іншыя варыянты.

У выніку самалёт нізка кружыў над цэнтрам горада і нічога не скідаў. Так было на Савецкай плошчы, дзе было шмат людзей. Але чытачы Hrodna.life паведамілі, што нешта з самалёта скінулі ў раёне парку Жылібера. Магчыма, гэта і былі тыя самыя ўлёткі.

Над Гродна нізка кружыў самалёт. Без улётак?
Над Гродна нізка кружыў самалёт. Без улётак?
Над Гродна нізка кружыў самалёт. Без улётак?

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life