3 ліпеня святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню незалежнасці Беларусі, пачаліся ў Гродне на Кургане Славы з мітынгу і параду войскаў і тэхнікі Гродзенскага гарнізона. Там кіраўніцтва горада і вобласці павіншавала гродзенцаў са святам.

Зараз святочныя гулянні праходзяць як ля Кургана Слава, так і ў цэнтры горада. На плошчы Леніна створана кафэ пад адкрытым небам, на плошчы Тызенгаўза стаяць спартовыя пляцоўкі, а ў парку Жылібера праходзіць фестываль «Солдатская каша — сила наша».

Савецкая плошча стала пляцоўкай для вулічнага баскетбола, там праходзіць этап Лігі Еўропы. Спаборніцтвы працягнуцца амаль да самага вечара.

Завершыцца свята на Кургане Славы, дзе ўвечары пройдзе маляўнічы салют.

Даведка

Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў ходзе рэферэндуму 1996 года. У гісторыі Беларусі 3 ліпеня 1944 года значыцца як дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтага галоўнае дзяржаўнае свята адзначалася 27 ліпеня — яно было прымеркаваны да даты падпісання Вярхоўным Саветам у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.

3 ліпеня 1944 года вызвалены быў толькі Мінск, але не ўся Беларусь. Гродна, Брэст і многія іншыя гарады цяперашняй Беларусі яшчэ знаходзіліся пад нацысцкай акупацыяй.
Фотарэпартаж: Гродна адзначае Дзень Незалежнасці