У Гродне вайсковец-кантрактнік пасварыўся з дзяўчынай і скончыў жыццё самагубствам

Загінулы — сяржант кантрактнай службы Фёдар Мікалаевіч Бунэс, 1998-га года нараджэння. Ён нёс службу на пасадзе намесніка камандзіра ўзвода 3-й роты 202-га батальёна 6-й асобнай механізаванай брыгады, паведамляе адзін телеграм-канал.

Учора, 1 ліпеня, вайсковец-кантрактнік прыняў, мяркуючы па пустой ўпакоўцы, 100 таблетак прэпарата «Но-Шпа» і выйшаў на вуліцу. Там яму стала кепска, выклікалі хуткую. Яна прыехала хутка, але выратаваць сяржанта лекары ўжо не змаглі. У якасці прычыны смерці ў дакументах паказаны «медыкаментозны інсульт».

Па факце гібелі сяржанта-кантрактніка праводзіцца расследаванне. Ужо высветлілася, што напярэдадні Фёдар Бунэс буйна пасварыўся са сваёй дзяўчынай. Не выключана, што менавіта асабістыя матывы маглі стаць прычынай суіцыду.

Афіцыйна прэс-служба Мінабароны аб дадзеным інцыдэнце пакуль маўчыць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025