Загінулы — сяржант кантрактнай службы Фёдар Мікалаевіч Бунэс, 1998-га года нараджэння. Ён нёс службу на пасадзе намесніка камандзіра ўзвода 3-й роты 202-га батальёна 6-й асобнай механізаванай брыгады, паведамляе адзін телеграм-канал.
Учора, 1 ліпеня, вайсковец-кантрактнік прыняў, мяркуючы па пустой ўпакоўцы, 100 таблетак прэпарата «Но-Шпа» і выйшаў на вуліцу. Там яму стала кепска, выклікалі хуткую. Яна прыехала хутка, але выратаваць сяржанта лекары ўжо не змаглі. У якасці прычыны смерці ў дакументах паказаны «медыкаментозны інсульт».
Па факце гібелі сяржанта-кантрактніка праводзіцца расследаванне. Ужо высветлілася, што напярэдадні Фёдар Бунэс буйна пасварыўся са сваёй дзяўчынай. Не выключана, што менавіта асабістыя матывы маглі стаць прычынай суіцыду.
Афіцыйна прэс-служба Мінабароны аб дадзеным інцыдэнце пакуль маўчыць.