3 ліпеня ў Гродне на Савецкай плошчы пройдзе этап Лігі Еўропы па баскетболе 3×3. У цэнтры горада выступіць 12 каманд і толькі адна стане ўладальнікам грашовага прыза і пуцёўкі ў наступны этап Лігі.

У Гродне пройдзе этап Лігі Еўропы — Кубак канцэрна «РосЭнергоАтом». У ім возьме ўдзел шэсць краін: Беларусь, Латвія, Украіна, Расія, Швейцарыя, Сербія і Польшча. Усяго ў этапе выступіць 12 каманд. Пераможа толькі адна дружына. Яна пройдзе ў наступны этап, які пройдзе ў Рызе.

Гульні з цэнтра Гродна будуць транслявацца ў прамым эфіры на сайце Міжнароднай федэрацыі баскетбола.