Гродзенскі «Нёман» выйшаў з адпачынку 1 ліпеня. Да новага сезону разам з камандай пачалi падрыхтоўку 26 хакеістаў.

Традыцыйна першы тыдзень спартсмены правядуць трэніроўкі на зямлі, а з 8 ліпеня выйдуць на лёд.

Спic хакеістаў, якія прыступілі да трэніровак з асноўнай камандай:

варатары: Максім Гарадзецкі, Віталь Трус, Павел Шалесны;

абаронцы: Аляксей Бадун, Мацвей Бажко, Арцём Уладзіміраў, Антон Грышанаў, Мікіта Крыскін, Міхаіл Хараманда;

нападнікі: Павел Ажгірэй, Глеб Быліна, Ігар Варывончык, Антон Елісеенка, Арцём Кіслы, Арцём Ляўша, Раман Маліноўскі, Ігар Равенка, Мікіта Рэмезаў, Артур Савінаў, Мікалай Сусла, Ягор Сцяпанаў, Віктар Туркін.

Яшчэ чатыры чалавекі знаходзяцца на праглядзе:
два гульца нацыянальнай зборнай Літвы, абаронца Арвідас Дамейка (2000 г. н.) і нападнік Угніўс Чыжас (1995 г. н.) і два гульца з вопытам прагляду ў Гродне — гулец абароны Станіслаў Зінчанка (1995 г. н.) і форвард Рэнат Сафін (1993 г. н.).

У міжсезонне склад чырвона-чорных пацярпеў сур’ёзныя змены. Адна з галоўных страт — браты Маляўкi, якія перайшлі ў «Дынама-Мінск». Пра іншыя страты клуб у бліжэйшы час афіцыйна дасць інфармацыю.

У маі галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў працягнуў кантракт з камандай на два гады. Ужо цяпер трэнер ставіць задачу перад сабой вярнуць чэмпіёнства сваёй камандзе ў чэмпіянаце. З бліжэйшых задач: у жніўні ў Гродне ўзяць Кубак Салея, а ў лістападзе ўзяць Кантынентальны кубак, які пройдзе ў Кракаве.