Як паведамілі відавочцы, 1 ліпеня ў час навальніцы маланка трапіла ў адзін з дамоў у вёсцы Лунна. Усё адбылося амаль імгненна, пабудову вельмі хутка ахапіла полымя.

Вядома, што пад адным дахам знаходзіўся хлеў і гараж, у якім гаспадары пакідалі аўтамабіль, піша grodnonews.by. Падчас пажару машына была знішчана агнём.


Аб пацярпелых не паведамляецца.