> Сёння, 1 ліпеня, каля 15:50 на вуліцы Суворава быў збіты пешаход. Паводле папярэдняй інфармацыі ад відавочцаў, мужчына пераходзіў дарогу, а Opel паварочваў налева з вуліцы Сакалоўскага. Пешаход стукнуўся аб левую стойку аўтамабіля, ветравое шкло і зваліўся на асфальт, піша autogrodno.by.
Кіроўца адразу спыніўся і падбег да мужчыны. У гэты момант пачынаўся дождж і пацярпелага змясцілі ў Opel, на месца аварыі выклікалі хуткую дапамогу.
Медыкі забралі мужчыну ў бальніцу. Відавочцы паведамляюць аб траўме галавы пешахода.