«Нёман» абыграў мінскае «Тарпеда» і перапыніў пяціматчавую серыю паражэнняў

Пасля пяці паражэнняў запар у чэмпіянаце Беларусі гродзенскі «Нёман» здолеў здабыць перамогу. У Мінску 28 чэрвеня падапечныя Ігара Кавалевіча буйна абыгралі «Тарпеда» — 0:3.

Усе тры мячы гродзенцы забілі ў першым тайме. Валерый Жукоўскі на 21-й хвіліне рэалізаваў 11-метровы ўдар і адкрыў лік у матчы. Глеб Рассадкін на 35-й хвіліне падвоіў перавагу «Нёмана». А трэці гол на свой рахунак запісаў Андрэй Якімаў на 44-й хвіліне.

«Тарпеда» — «Нёман» — 0:3

Дзякуючы перамозе ў Мінску «Нёман» перапыняе сваю няўдалую серыю паражэнняў. Зараз у каманды Кавалевіча 16 ачкоў і 10-е месца ў турнірнай табліцы.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025