У Літве расказалі, што трэба рабіць у выпадку аварыі на Беларускай АЭС

У літоўскім сойме прайшла нарада, прысвечаная гатоўнасці краіны да магчымай аварыі на Беларускай АЭС, піша euroradio.fm са спасылкай на ru.delfi.lt.

Жыхарам параілі пры магчымых звестках пра аварыі на АЭС зайсці ў памяшканне і чакаць інфармацыі. Такую параду агучыў начальнік Упраўлення грамадзянскай бяспекі Дэпартамента супрацьпажарнай бяспекі і выратавання Эдгарас Гяда.

Ён параіў не спяшацца з самастойнай эвакуацыяй, бо на вуліцы будзе большы ўзровень забруджвання, таму і вышэйшая небяспека. Гяда паведаміў, што інфармацыя пра аварыю можа паступіць людзям у выглядзе СМС-паведамленняў, праз СМІ, а таксама будуць уключаныя сірэны.

Прэпараты ёдзістага калію спецыяліст параіў выкарыстоўваць толькі ў выпадку асобнай рэкамендацыі.

Літва — аснoўны крытык Беларускай АЭС, якая будуецца за 50 км ад Вільні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025