У сувязі са святкаваннем Дня Незалежнасці ў горадзе мяняюць маршруты транспарту і часткова перакрываюць рух, піша grodnonews.by.

27, 28 чэрвеня, 1 ліпеня з 20.00 да 22.00 і 3 ліпеня з 7.00 да 12.00 часова закрыюць рух па праспекце Касманаўтаў (на ўчастку ад кальцавой развязкі на скрыжаванні з вул. Магістральнай да вул. Карскага);
3 ліпеня з 10.00 да 20.00 па вул. Максіма Горкага (на ўчастку ад вул. Міцкевіча да пл. Тызенгаўза), пл. Тызенгаўза.

3 ліпеня з 18.00 да 24.00 па праспекце Касманаўтаў (на ўчастку ад кальцавой развязкі на скрыжаванні з вул. Магістральнай да вул. Карскага) і з 21.00 да 23.00 па Скідзельскай шашы (на ўчастку ад скрыжавання вул. Белуша — Скідзельскай шашы да скрыжавання Скідзельскай шашы — вул. Карскага) будуць ездзіць толькі тралейбусы.

Часова закрыюць рух для тралейбусаў 3 ліпеня з 21.00 да 23.00 па праспекце Касманаўтаў (на ўчастку ад тралейбуснага ўпраўлення да вул. Карскага).

Дадатковы транспарт абяцаюць пусціць 3 ліпеня з 8.00 да 13.00 і з 22.00 да 24.00 падчас правядзення і пасля завяршэння мітынгу, культурна-масавых мерапрыемстваў і святочнага салюту на Кургане Славы.