На месяц, з 27 чэрвеня па 29 ліпеня, у Гродне часова прыбяруць прыпынак грамадскага транспарту «Гроднааблнафтапрадукт» па вуліцы Дзяржынскага ў кірунку вуліцы Белыя Росы.
Замест яго абсталююць часовыя прыпыначныя пункты па вуліцы Дзяржынскага і вуліцы Курчатава, піша grodnonews.by.
Рэканструкцыя праезнай часткі Дзяржынскага звязаная з будаўніцтвам мікрараёна «Грандзічы».
Першы этап складаўся ў пашырэнні да чатырох палос руху. За пяць месяцаў будаўнікі замянілі трубы вадаправода і каналізацыі, праклалі тратуары, усталявалі бардзюры і ўладкавалі прыпыначны пункт з тактыльнай тратуарнай пліткай для сляпых, нагадвае autogrodno.by.
У выніку другога этапу рэканструкцыі ўстаноўлены два святлафоры: на пешаходным пераходзе ў раёне аптэчнага склада і за запраўкай ў кірунку вул. Белыя Росы.