У горадзе гарэў будынак «Гроднааблгаза»

25 чэрвеня ў 10.03 работнік паведаміў аб пажары ў будынку УП «Гроднааблгаз» па вуліцы Обухова ў абласным цэнтры. Чатыры падраздзяленні выратавальнікаў неадкладна накіраваліся да месца здарэння, паведамляе grodno.mchs.gov.by.

На верхнім паверсе чатырохпавярховага будынка назіралася шчыльнае задымленне. Адміністрацыяй эвакуіраваны 91 работнік, ратавальнікамі з даху будынка эвакуявана 7 чалавек. Пажар ліквідаваны ў 10.32.

Агнём знішчана маёмасць у памяшканні каморы памерамі 2×3 метра, пашкоджана дзвярное палатно, закураны сцены і столь у калідоры. Людзі не пацярпелі. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025