25 чэрвеня ў 10.03 работнік паведаміў аб пажары ў будынку УП «Гроднааблгаз» па вуліцы Обухова ў абласным цэнтры. Чатыры падраздзяленні выратавальнікаў неадкладна накіраваліся да месца здарэння, паведамляе grodno.mchs.gov.by.
На верхнім паверсе чатырохпавярховага будынка назіралася шчыльнае задымленне. Адміністрацыяй эвакуіраваны 91 работнік, ратавальнікамі з даху будынка эвакуявана 7 чалавек. Пажар ліквідаваны ў 10.32.
Агнём знішчана маёмасць у памяшканні каморы памерамі 2×3 метра, пашкоджана дзвярное палатно, закураны сцены і столь у калідоры. Людзі не пацярпелі. Прычына ўзгарання высвятляецца.