Удзельнікі дабрачыннага праекта «Еўрапейскія забегі» #velcombegom датэрмінова пераадолелі рубеж у 200 000 кіламетраў. За 7 дзён да заканчэння акцыі беларусы і замежныя ўдзельнікі гарантавалі пералічэнне фінансавай дапамогі ад кампаніі velcom | A1.
24 чэрвеня сертыфікаты на агульную суму 200 000 рублёў былі ўручаны бенефіцыярам акцыі - цэнтрам, дзе навучаюцца дзеці-спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі. Узнагароджанне адбылося ў межах медальнай цырымоніі II Еўрапейскіх гульняў для найлепшых лёгкаатлетаў.
У год пяцігадовага юбілею #velcombegom стаў сапраўды міжнародным — акцыя «Еўрапейскія забегі» прайшла ў партнёрстве з Дырэкцыяй ІІ Еўрапейскіх гульняў і стала іх сапраўдным пара-складнікам. У дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі прабеглі не толькі беларусы, але і спартсмены-ўдзельнікі і госці II Еўрапейскіх гульняў. У агульны вынік «Еўрапейскіх забегаў» уключаны і ўсе лёгкаатлетычныя дыстанцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў - а гэта амаль 350 кіламетраў, а таксама ўся дыстанцыя эстафеты «Полымя міру» па тэрыторыі Беларусі - больш за 7700 кіламетраў.
www.youtube.com/watch?v=Q9LUgPJEDak
У сімвалічным забегу ў рамках акцыі ў Гродна прынялі ўдзел прадстаўнікі клубу Run4Fun, а таксама супрацоўнікі кампаніі velcom | A1. Яны прабеглі па маршруце эстафеты «Полымя міру» па цэнтры горада.
Па выніках акцыі кампанія velcom | A1 акажа дабрачынную дапамогу Рэспубліканскаму цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту і Гомельскаму абласному цэнтру алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.
«Дабрачынны праект #velcombegom ужо 5 гадоў кліча беларусаў прабегчы ў дапамогу дзецям. За гэты час праект стаў флагманам у прасоўванні бега і здаровага ладу жыцця, найбуйнейшым дабрачынным праектам, удзел у якім можа прыняць кожны жыхар нашай краіны. У мінулым годзе мы ахапілі ўсю Беларусь акцыяй „Бягучыя гарады“. У гэтым годзе праект выйшаў на міжнародны ўзровень разам са значнай спартыўнай падзеяй — ІІ Еўрапейскімі гульнямі. Мы шчыра ўдзячныя ўсім удзельнікам, якія падтрымалі акцыю ў дапамогу дзецям сваім асабістым прыкладам, жыхарам вялікіх і маленькіх гарадоў, удзельнікам і гасцям ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія таксама прынялі ўдзел у нашым праекце», — падкрэсліў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom | A1 Мікалай Юшкевіч.