Аўтамабіль, у якім створаны ўмовы для перавозкі кінолагаў і службовых сабак у пункты пропуску на мяжы, у тым ліку аддаленыя, паступіў у мытню ў рамках міжнароднага праекта «Узмацненне магчымасцяў кіналагічнай службы мытных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча», што фінансуецца за кошт ЕС. Аўтамабіль «Volkswagen Caddy 3006H» 2019 года выпуску — адзін з шасці аўто, якімі папоўніўся арсенал беларускай мытні.
Грузапасажырскі транспартны сродак абсталяваны адмысловымі месцамі для перавозкі службовых сабак з аўтаномнай сістэмай ацяплення і вентыляцыі, кіруемай з пасажырскага салона. Аўтамабіль таксама укамплектаваны неабходным наборам надгляднага інструмента, з ужываннем якога можа ажыццяўляцца мытны контроль. Да восені плануецца папаўненне аўтапарка Гродзенскай рэгіянальнай мытні яшчэ адным аналагічным спецыялізаваным аўтамабілем.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…