Аўтамабіль, у якім створаны ўмовы для перавозкі кінолагаў і службовых сабак у пункты пропуску на мяжы, у тым ліку аддаленыя, паступіў у мытню ў рамках міжнароднага праекта «Узмацненне магчымасцяў кіналагічнай службы мытных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча», што фінансуецца за кошт ЕС. Аўтамабіль «Volkswagen Caddy 3006H» 2019 года выпуску — адзін з шасці аўто, якімі папоўніўся арсенал беларускай мытні.

Грузапасажырскі транспартны сродак абсталяваны адмысловымі месцамі для перавозкі службовых сабак з аўтаномнай сістэмай ацяплення і вентыляцыі, кіруемай з пасажырскага салона. Аўтамабіль таксама укамплектаваны неабходным наборам надгляднага інструмента, з ужываннем якога можа ажыццяўляцца мытны контроль. Да восені плануецца папаўненне аўтапарка Гродзенскай рэгіянальнай мытні яшчэ адным аналагічным спецыялізаваным аўтамабілем.