Гродзенец Аляксей Лук’янчык стварыў петыцыю, каб у горадзе з’явілася магчымасць навучыцца кіраваць аўтамабілем для людзей з інваліднасцю. Пакуль такія курсы ёсць толькі ў Мінску.
«Людзі з дадатковымі патрэбамі таксама вядуць актыўны лад жыцця і ім таксама неабходна мабільна перамяшчацца па горадзе і за яго межамі. Але ў Гродне няма аўташколы: ні дзяржаўнай, ні прыватнай, якая магла б навучаць такіх людзей.
Прапануем разгледзець зварот і прыняць меры па арганізацыі навучання кіраванню людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама выдачы ім вадзіцельскіх правоў у горадзе Гродна", — кажа тэкст петыцыі.
— Гэтае пытанне датычыць мяне наўпрост, бо я сам чалавек з дадатковымі патрэбамі. Зараз я маю вольны час і зацікавіўся: як мне атрымаць правы. Але пасля абзвону некалькіх аўташкол я зразумеў, што ў Гродне не змагу гэтага зрабіць. Але чаму я не магу? Мне таксама патрэбна быць мабільным, — тлумачыць сваю пазіцыю Аляксей Лук’янчык.
Аўтар петыцыі кажа, што будзе добра, калі ўлады і аўташколы пачуюць пра гэтую патрэбу.
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…