Фота: grodno.mvd.gov.by
Каля пяці раніцы 41-гадовы мясцовы жыхар кулаком і камнем разбіў шкло ў кіёсках, размешчаных на вуліцы Гарнавых.
Як паведаміў начальнік ОУР Кастрычніцкага РАУС Гродна Юрый Пазняк, мужчына пасля змены на працы, якая скончылася ў дзве гадзіны ночы, вырашыў адпачыць. Спачатку ён выпіў бутэльку піва, а потым накіраваўся ў бар, дзе ўжываў спіртное. Што адбывалася пасля выхаду з забаўляльнай установы, гродзенец памятае слаба.
Падрабязнасці ён даведваўся ад відавочцаў і супрацоўнікаў міліцыі. Жанчына, якая працуе на тытунёвай фабрыцы, убачыла ў акно, што нехта каменем б’е шыбы ў гандлёвым кіёску. Аб тым, што адбылося, яна паведаміла майстру і супрацоўніку дэпартамента аховы, зняўшы на тэлефон. Праваахоўнікамі хуліган быў затрыманы.
Прычыненая шкода ад пабітага шкла ацэнена ў 605 беларускіх рублёў. Узбуджаная крымінальная справа.
Цяпер мужчына раскайваецца ў сваім учынку і гатовы пакрыць прычыненую шкоду.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…