«Нёман» прайграў пяты матч запар. Кавалевіч падаў у адстаўку

Футбалісты гродзенскага «Нёмана» ў пятніцу 21 чэрвеня прайгралі пяты матч запар у чэмпіянаце Беларусі. Галоўны трэнер каманды Ігар Кавалевіч падаў у адстаўку.

«Нёман» прайграў на сваім стадыёне «Гарадзеі» — 1:3.

«Бачыце, нейкі злы рок над нашай камандай. Мы зрабілі восем перастановак у параўнанні з гульнёй з «Мінскам»: не задаволіла мяне тая гульня. Асабліва не радуе парушэнне дысцыпліны ў матчах як з Брэстам, так і Мінскам. Параза ёсць параза, а вось парушэнне гульнявой дысцыпліны — гэта няправільна. У гэтым ёсць мае хібы. Зараз хлопцы стараліся — «Гарадзея» перайшла цэнтр поля толькі да 20-й хвіліне і тут жа забіла.

Усё, што ляціць, залятае. Ніхто мне не перашкаджаў камплектаваць каманду, ніхто не перашкаджаў працаваць. У прынцыпе, добрая каманда — і па людзях і па гульні. Трэба неяк збалансавацца. Хлопцы перажываюць, яны стараюцца. Але ж у спорце, акрамя ўласна спартыўнага складніка, ёсць такі фактар, як удача.

Я занадта люблю Гродна. Я аддаў яму гады як гулец і вось тры гады як трэнер. Я прыйшоў сюды ў цяжкую пару, але трэба меры нейкія прадпрымаць. Каб захаваць твар каманды, самай правільнай мерай будзе падаць у адстаўку. Я пра яе афіцыйна заяўляю. Гэта ў панядзелак будзе вынесена на разгляд назіральнага савета. Думаю, што ўсё ў Гродне атрымаецца, але з іншым трэнерам. Трагедыі ніякай няма.

Трэба збалансаваць лініі, мы шукаем спалучэнні. Так бывае, што па ходу сезона вымушаныя праводзіць нейкія сур’ёзныя эксперыменты са складам, атрымліваецца так, як атрымліваецца. Я думаю, што ўсё ў Гродне будзе добра", — сказаў Кавалевіч на прэс-канферэнцыі пасля паразы.

Параза ад «Гарадзеі» для «Нёмана» стала пятая запар у чэмпіянаце. (розніца мячоў 3:13) і займае дзевятае месца ў табліцы з 13 ачкамі.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024