П’яны гродзенец разбіў шкло ў шапіках «Табакерка»

Каля пяці раніцы 41-гадовы мясцовы жыхар кулаком і камнем разбіў шкло ў кіёсках, размешчаных на вуліцы Гарнавых.

Як паведаміў начальнік ОУР Кастрычніцкага РАУС Гродна Юрый Пазняк, мужчына пасля змены на працы, якая скончылася ў дзве гадзіны ночы, вырашыў адпачыць. Спачатку ён выпіў бутэльку піва, а потым накіраваўся ў бар, дзе ўжываў спіртное. Што адбывалася пасля выхаду з забаўляльнай установы, гродзенец памятае слаба.

Падрабязнасці ён даведваўся ад відавочцаў і супрацоўнікаў міліцыі. Жанчына, якая працуе на тытунёвай фабрыцы, убачыла ў акно, што нехта каменем б’е шыбы ў гандлёвым кіёску. Аб тым, што адбылося, яна паведаміла майстру і супрацоўніку дэпартамента аховы, зняўшы на тэлефон. Праваахоўнікамі хуліган быў затрыманы.

Прычыненая шкода ад пабітага шкла ацэнена ў 605 беларускіх рублёў. Узбуджаная крымінальная справа.

Цяпер мужчына раскайваецца ў сваім учынку і гатовы пакрыць прычыненую шкоду.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024