У Гродне працягваецца кававы бум. Чарговая ўстанова адкрылася на вуліцы Вялікай Траецкай: у доме, дзе працуе “Выраб ключоў” і антыкафэ “Партал”.
Фішка кавярні “Coffee pause” – венскія вафлі. Па словах уладальнікаў, купіць такія можна толькі ў іх. Маленькая порцыя каштуе 3,5 рублёў, вялікая 5 рублёў.


Цэны
Эспрэса – 2 руб.
Латэ – 3,50 руб.
Капучына на раслінным малацэ – 5,5 руб.
Чай – 3,5 руб.
Таксама нам распавялі, што ў будучыні ў меню з’явіцца самаробнае хатняе марожанае.



Выпі кавы – дапамажы бліжняму
Па аўторках кавярня будзе праводзіць акцыю: 10% ад выручкі збіраюцца пералічваць на дабрачыннасць.
У перспектыве ў кавярнях з’явіцца летняя пляцоўка.
Дзе і калі
Адрас: вул. Вялікая Траецкая, 29
Час працы: 9.00 – 23.00




