У Гродне працягваецца кававы бум. Чарговая ўстанова адкрылася на вуліцы Вялікай Траецкай: у доме, дзе працуе «Выраб ключоў» і антыкафэ «Партал».

Фішка кавярні «Coffee pause» — венскія вафлі. Па словах уладальнікаў, купіць такія можна толькі ў іх. Маленькая порцыя каштуе 3,5 рублёў, вялікая 5 рублёў.

Венскія вафлі, хатняе марожанае і дабрачыннасць па аўторках. На Вялікай Траецкай адкрылася новая кавярня

Цэны

Эспрэса — 2 руб.

Латэ — 3,50 руб.

Капучына на раслінным малацэ — 5,5 руб.

Чай — 3,5 руб.

Таксама нам распавялі, што ў будучыні ў меню з’явіцца самаробнае хатняе марожанае.

Венскія вафлі, хатняе марожанае і дабрачыннасць па аўторках. На Вялікай Траецкай адкрылася новая кавярня

Венскія вафлі, хатняе марожанае і дабрачыннасць па аўторках. На Вялікай Траецкай адкрылася новая кавярня

Венскія вафлі, хатняе марожанае і дабрачыннасць па аўторках. На Вялікай Траецкай адкрылася новая кавярня

Выпі кавы — дапамажы бліжняму

Па аўторках кавярня будзе праводзіць акцыю: 10% ад выручкі збіраюцца пералічваць на дабрачыннасць.

У перспектыве ў кавярнях з’явіцца летняя пляцоўка.

Дзе і калі

Адрас: вул. Вялікая Траецкая, 29

Час працы: 9.00 — 23.00

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life