На памежнай польска-беларускай тэрыторыі Белавежскай пушчы шпацыруе мядзведзь, паведамляе euroby.info.
14 чэрвеня 2019 фотакамеры польскага лясніцтва ў паўднёвай частцы Белавежскай Пушчы зафіксавалі маладога мядзведзя побач з польска-беларускай мяжой. Мядзведзь ужо пацвердзіў сваю любоў да салодкага мёду, пашкодзіўшы вуллі на адным з пчальнікоў ля мяжы.
Гэта першы за 16 гадоў мядзведзь, заўважаны ў Белавежскай Пушчы. У канцы траўня бягучага года сляды мядзведзя (верагодна яго ж) зафіксавалі ў Пружанскім раёне Беларусі. Бліжэйшая да Белавежскай пушчы папуляцыя мядзведзяў жыве ў Налібоцкай пушчы (размешчана на мяжы Гродзенскай і Мінскай вобласці) у 200 км ад месца сённяшняй фотафіксацыі. Маладыя мядзведзі, сыходзячы ад маці, могуць праходзіць сотні кіламетраў у пошуках новага месца для жыцця.
Мядзведзі зніклі з Белавежскай Пушчы ў другой палове XIX стагоддзя (вядома, што апошні мядзведзь быў застрэлены ў 1878 годзе падчас царскага палявання).
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…