У Гродне на Урублеўскага саракатрохгадовага мужчына напаў на дзяўчыну. Выявілася, ён проста хацеў піць.
Паводле інфармацыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, 13 чэрвеня, рана раніцай, гродзенец знаходзіўся паблізу дома па вуліцы Урублеўскага, 45. Там заўважыў дзяўчыну 1997 нараджэння з пакетам, у якім была бутэлька піва. Мужчына хацеў піць, таму напаў на дзяўчыны і сілком адабраў яе рэчы.
Пасля здарэння пацярпелая звярнулася ў міліцыю, гродзенца, які на яе напаў, знайшлі. Раней ён не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, але была адміністрацыйная. Узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэксу — «Рабаванне». Яму пагражае арышт або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі ад двух да шасці гадоў.