Па выніках лабараторных даследаванняў з 12 чэрвеня на возеры Юбілейным забаронена купацца дзецям, дарослым і займацца воднымі відамі спорту. Ва ўрочышчы Ласосна нельга купацца дзецям. Вада ў гэтых зонах адпачынку не адпавядае гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках, паведамляе gorses-grodno.by.
Купацца можна на Цэнтральным пляжы і на пляжы ў Пышках. ў Гродзенскім раёне — на вадаёмах ля вёсак Сухаўляны і Луцкаўляны, на возеры Кань-Белае ў Азёрах.